одиночествоАдзiнота — смутак, туга, журбота. Як Яе не называй, але Адзiнота, ёсць Адзiнота. У маладосцi нiколi не думаеш аб Ёй. Не думаеш, што калi-небудзь Яна прыйдзе i к табе. Пра тое, што Гэта самае страшэннае ў   жыццi чалавека, жудасней за смерць. Ад Яе можна звар`яцець. Але чамусьцi думкi пра Адзiноту нас не турбуюць…

Надыходзiла свята, водар якога веяў у паветры. Гэта бы  водар менавiта Новага года. А не елкi або хвойкi, як многiя лiчаць. Кожны iмкнуўся  ўпрыгожыць сваё акенца, горад станавiўся прыгажэйшы, i на тварах людзей iскрылiся усмешкi. З сяброўкай мы ехалi дадому на свята, i, чакаўшы цягнiк, да нас падышоў  стары чалавек. Як мы даведалiся пазней, вельмi стары. I пачаў  з намi гаворку, толькi з чаго, не памятаю. Ён гаварыў , гаварыў , углядаючыся ў   вочы, цiкавiўся нашым жыццём. I увогуле  ўсiм цiкавiўся. Было такое  ўражанне, што ён хоча паспець усё даведацца i не можа нагаварыцца. Глядзеў  на нас вельмi  шчыра, быццам бы сустрэў  сяброў , якiм шмат чаго трэба паведамiць.

На вайне загiнула мацi, пазней сястра. Бацька пакiнуў  жыццё сорак гадоў  назад. З таго моманту ён адзiн. Без сяброў, без каханай, як сам казаў  «без бабкi». Па яго адзенню не было вiдаць, што яго нiхто не даглядае. Акуратна апрануты  ў цёплую шапку, тая, што з вушамi, чорнае палiто, нiбыта маленькi хлапчук, схаваўшыся  ў бацькавай куртцы, у чорныя рукавiцы, якiмi пацiраў  лоб, перапоўнены думкамi. На нагах былi боты, вычышчыныя да блеску. А вочы былi напоўнены журботай. У iх было штось такое, чаго немагчыма выразiць словамi, трэба адчуць. Гэтыя вочы пазiралi ў  самае сэрца i краналi за жывое. Старога стала шкада. Хацелася падзялiцца з iм сваёй душэўнай цяплынёй i святочным настроем. А дык гэта i усё, што мы маглi яму даць!
Падыходзiў  цягнiк, мы развiталiся i нечакана адзiнокi запрасiў  нас да сябе ў  госцi. Вельмi прасiў ! Мы сядалi   ў цягнiк, а ён паўтараў  свой адрас.

Бой курантаў, бiнгальскiя агнi, корак з-пад шапманскага з выбухам стукнуўся аб столь i  валiўся   алiўе, вiншаваннi, усмешкi родных i блiзкiх i гiмн пад дзынканне бакала . Канфецi па усiм пакоi, падарункi i спадзяванне на нейкае дзiва. А яму ёсць месца  ў  навагоднюю ноч. Ёсць  месца i дзiву, i радасцi i каханню. А пра адзiноту, канешне,  i не думаеш.  Я толькi пасля падумала, а як жа там мой адзiнокi знаёмы  ў  навагоднюю ноч.
Было дзiва ў  мяне, i хацелася падараваць дзiва iншаму —  у калядны вечар мы вырашылi наведаць дзеда. Купiлi вялiкi торт, фрукты i адправiлiся, «як дзеды Марозы у падарожжа», дарыць людзям радасць i  смешкi. Мы доўга шукалi тую вулiцу i доўга-доўга шукалi той дом. Звярнуўшы з галоўнай вулiцы, мы  ўглублялiся у цемень горада i з кожным нашым крокам станавiлася неяк жудасна. Вось i вулiца скончылася i перад намi невялiкi, стары, лядашчы дом у цёмным кутку вулiцы. Навокал агнi, упрыгожаннi на дамах, дзесьцi салют свiшча, а гэты дом неяк не  ўпiсваецца   навагоднi iнтэр`ер горада. Мы  вайшлi  ў  пад`езд, якi быў  таксама не зусiм вясёлы, пайшлi далей, адшукалi яго кватэру — дзвер, якой адрознiвалася ад iншых: стары малюнак i колеру бела-бруднага. За ёй чутна была святочная музыка, ад якой настрой уздымаўся, i мы крыху пачалi хвалявацца. Пазванiлi i чакалi, калi нам адчыняць дзверы. Але нешта нiхто не спяшаўся. Мабыць, не пачуў ? Паспрабалi яшчэ раз, але дарэмна. Што рабiць? Быць настойлiвымi цi пакiнуць «дзiва»   ў сябе i пайсцi   ў iнтэрнат, там яго з чаем «здзiвiць»? Пастукалi   дзверы, нажалi на ручку — дзвер чамусьцi адчынена! Мабыць забыў  замкнуцца цi нас чакаў ? Мы  ўвайшлi — гучала музыка, усюды гарэла святло. Гэта была вялiкая няўбраная кватэра, мокрая анучка i венiк яе не краналiся даўно. Мэбля вельмi старая, нават у маёй бабулi такой няма! Скрозь раскiданыя рэчы… А дзеж стары? Мы прайшлi далей. У грудзях закалола. Як жа?… Да не можа быць! На ложку, скруцiўшыся ў  клубочак, ляжаў  гэты стары! Ён спаў?!… Ён спаў!
Гэта кватэра вельмi нагадвае старажытную шкатулку, выпадкова адшуканую, пыльную, брудную. Калi яе адкрываеш, гучыць прыемная мелодыя, якая сэрца турбуе, але балерына ужо не танцуе...

Быстранкова Таццяна





Создайте свой уголок в самом укромном местечке. Качественные деревянные дома под ключ помогут вам прикоснуться к природе.




Комментарии

3 комментария к “Калядны вечар”

Слава

Ахаха! Блин белорусский язык жесть)

Опубликованно: 11 июня 2010 в 2:38

Аастасия

Белорусский язык мілагучны) А Вам слава, хочется сказать-рожденный ползать-летать не может.

Опубликованно: 22 июня 2010 в 13:18

Федор

Давно не читал ничего на белорусском. Необычно.

Опубликованно: 14 августа 2010 в 19:14

Комментировать

 
(Не публикуется)
(Пример: www.qli.ru)
Сообщение